Якія цудоўныя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае "дзе", і густое "чаго".
П. Панчанка
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю.
Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі добра, калі чалавек шануе яе. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Вось і выхаванцы нашага дзіцячага сада таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы. Для бацькоў была праведзена акцыя “Любімыя словы на беларускай мове”. З дзецьмі праводзіліся гутаркі "Міжнародны дзень роднай мовы", "Беларусь- наша Радзіма". Выхаванцы старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання разам з педагогам адправіліся ў завочнае падарожжа у Беловежскую пущу. Гулялі у беларускія народныя гульні "Грушка", "Адгадай чый галасок". Выхаванцы сярэдняй групы інтэграванага навучання і выхавання інсцэніравалі беларускую народную казку "Каза Манюка", а выхаванцы старэйшай группы інтэграванага навучання і выхавання зрабілі драматызацыю казкі "Каток - залаты лабок".Дзень выдаўся цікавым і запомніцца выхаванцам сада надоўга.