Тыдзень роднай мовы
"Мілагучная родная мова"
На працягу тыдня з 19 па 23 лютага ва ўстанове адукацыі праходзіў тыдзень роднай мовы. У кожнай групе з выхаванцамі праводзіліся тэматычныя заняткі і мерапрыемствы. Дзеці актыўна гулялі ў беларускія гульні, спявалі калыханкі, вучыліся называць прадметы на роднай мове, выкарыстоўваць ветлівыя словы ў паўсядзённасці. Была агранізавана выстава кніг для дзяцей на беларускай мове, акцыя для бацькоў “Любімыя словы на беларускай мове”.
Выхаванцы сярэдняй і старэйшай групп пабывалі ў віртуальным падарожжы ў Белавежскую пушчу.
Гулялі у беларускія народныя гульні “Ходзіць ліска ля ваконца”, “Вартаўнік”, “Кот і мышы” і іншыя.
Удзельнічалі у віктарыне "Знаўцы Беларусі".
Чыталі беларускія казкі "Лёгкі хлеб", "Лісіца Хітрыца","Каток-залаты лабок","Каза Манюка" і інш.
Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям. І, магчыма, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў дамах выхаванцаў.